КАБУЛ. У Аўганістане фэрмэры пратэстуюць супраць плянаў ураду зьнішчыць плянтацыі опійнага маку і пагражаюць супрацівам. Аўганістан – найбуйнейшы пастаўшчык кантрабандных наркотыкаў. 75 працэнтаў усясьветных запасаў гераіну былі летась вырабленыя ў гэтай краіне. Сыравінай дзеля атрыманьня гераіну зьяўляецца опійны мак.