Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Баі ў Іраку з прыхільнікамі Ас-Садра


БАГДАД Сёньня амэрыканскія баявыя гэлікоптэры абсталялі пазіцыі ўзброеных прыхільнікаў рыдыкальнага лідэра ірацкіх шыітаў Мактады Ас-Садра. Пранамсі два чалавекі загінулі. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыяй Іраку Пол Брэмэр заявіў, што дзеяньні Мактады Ас-Садра парушаюць закон і пагражаюць бясьпецы Іраку. Брэмэр сказаў:"Ас-Садр спрабуе ўсталяваць уласныя парадкі замест тых, якія ўведзеныя законымі ірацкімі ўладамі і сіламі кааліцыі. Мы гэтага не дапусьцім". Учора каля Багдаду і ў Эн-Наджафе ў сутычках паміж войскамі кааліцыі і прыхільнікамі Ас-Садра загінулі прынамсі 20 іракцаў і 9 салдатаў кааліцыі. Прахільнікі Ас-Садра пратэставалі супраць арышту памочніка духоўнага лідэра і закрыцьця газэты “Аль-Хаўза”. Мінулай начы ў Басры група шыітаў захапіла будынак мясцовай адміністрацыі. Сёньня 1200 салдатаў амэрыканскай марской пяхоты і два батальёны ірацкага спэцназу праводзяць апэрацыю супраць у горадзе Эль Фалуджа, у 50 кіламэтрах на захад ад сталіцы. На мінулым тыдні тут былі забітыя 4 амэрыканцы, якія працавалі ў Іраку па кантракту. Прэзідэнт ЗША Джордж Буш выказаў намер працаваць над тым, каб 30 чэрвеня засталося тэрмінам , калі ўлада ў Іраку будзе перададзеная ад акупацыйнай адміністрацыі іракцам. Разам з тым ён падкрэсьліў, што Вашынгтон не дапусьціць росту гвалту ў Іраку. Буш заявіў, што амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку.
XS
SM
MD
LG