МАДРЫД Загінуў галоўны падазраваны ў арганізацыі тэрактаў 11 сакавіка ў гішпанскай сталіцы. Сірхан бэн Абдэльмаджыд Фархэт падарваў сябе разам з чатырмя іншымі тэрарыстамі, каб пазьбегнуць арышту. Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Гішпаніі Анхэль Асэбэс. Ён заявіў , што пасьля арыштоў і гэтага калектыўнага самазабойства большасьць выканаўцаў тэрактаў 11 сккавіка арыштаваныя альбо загінулі.
Аднак сёньня ж гішпанская газэта атрымала ліст на арабскай мове, які ўтрымлівае пагрозы новых тэрактаў. Аўтары звароту патрабуюць, каб улады Гішпаніі спынілі падтрымку Злучаных Штатаў і вывялі свае войскі з Афганістану і Іраку.
Пад лістом стаіць подпіс Абу Дуджана Аль-Афгані. Ім жа быў падпісаны ліст, у якім ён ад імя сваёй групоўку ўзяў на сябе адказнасьць за тэракты 11 сакавіка.