Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:13 ]  Сюрпрыз прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне

Былы прэм’ер-міністар Славаччыны Ўладзімер Меч’яр і дэпутат парлямэнту, былы паплечнік Меч’яра Іван Гашпаровіч выйшлі ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле Цэнтрвыбаркаму Славаччыны, Меч’яра падтрымалі 32 % выбаршчыкаў, Гашпаровіча – больш як 22 адсоткі. У часе знаходжаньня на пасадзе прэм’ера Меч’яр крытыкаваўся Захадам за аўтарытарны стыль кіраваньня і за тое, што не прытрымліваўся прынцыпаў прававой дзяржавы. Міністар замежных справаў Славаччыны Эдуард Кукан, які лічыўся фаварытам, заняў трэцяе месца. Другі тур выбараў адбудзецца 17 красавіка.
XS
SM
MD
LG