ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 13 кампаніяў і прыватных асобаў за тое, што яны пастаўлялі ў Іран абсталяваньне, якое магло быць выкарыстанае дзеля вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня. Кампаніям цягам двух гадоў забараняецца ўвозіць сваю прадукцыю ў ЗША і мець кантракты з амэрыканскімі партнэрамі. Дзярждэпартамэнт назваў пяць кітайскіх, дзьве македонскія, дзьве расейскія фірмы. Санкцыі будуць тычацца па адной фірме з Беларусі, Паўночнай Карэі, Тайваню і Аб’еднаных Арабскіх Эміратаў.