Сьпікер Расейскай Дзярждумы Барыс Грызлоў заявіў, што ў праект закону аб мітынгах і маніфэстацыях будуць унесеныя істотныя зьмены. Паводле Грызлова, маніфэстацыі будуць забароненыя толькі блізу прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі. Законапраект аб мітынгах і маніфэстацыях, прыняты на гэтым тыдні Думай у першым чытаньні, забараняе акцыі пратэсту каля ўрадавых будынкаў, амбасадаў і на галоўных вуліцах. Праект закону выклікаў адмоўную рэакцыю грамадзка-палітычных і праваабарончых арганізацыяў. Грызлоў лічыць, што праект справядліва выклікаў рэзкі грамадзкі пратэст.