БРУСЭЛЬ. Сёньня ў Брусэлі адбудзецца афіцыйная цырымонія далучэньня сямі краінаў да блёку НАТО. Ля будынку штаб-кватэры альянсу будуць узьнятыя сьцягі Баўгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Румыніі, Славаччыны і Славеніі. Ад сёньня блёк НАТО мае ў сваім складзе 26 дзяржаў.