ЕРУСАЛІМ. Кіраўнікі ўрадаў Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі – Арыэль Шарон і Ахмэд Курэй – правялі паасобку перамовы з прадстаўнікамі ЗША пра рэалізацыю пляну вываду ізраільскіх войскаў і эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з паласы Газа. Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца.