ЖЭНЭВА. Канчатковы плян аб’яднаньня Кіпру будзе вынесены на рэфэрэндум у грэцкай і турэцкай частках выспы. Пра гэта паведаміў позна ўвечары ў сераду генэральны сакратар ААН Кофі Анан пасьля перамоў прадстаўнікоў абедзьвюх грамАдаў, што адбыліся ў Швайцарыі. Рэфэрэндум заплянаваны на 24 красавіка. Кіпр павінен далучыцца да Эўразьвязу 1 траўня.