БЭРЛІН. У Бэрліне адбываецца міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньні фінансавай дапамогі Аўганістану. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі амаль 60 краінаў. На канфэрэнцыі таксама абмяркуюць адкладзеныя да верасьня ўсеагульныя выбары ў Аўганістане, пытаньні бясьпекі і барацьбу з вытворчасьцю опіюму ў краіне.