Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  У Грузіі перамагла каліцыя Саакашвілі


У парлямэнце Грузіі, паводле афіцыйнай інфармацыі Цэтрвыбаркама Грузіі, будзе прадстаўленая толькі адна кааліцыя “Адзіны нацыянальны рух – дэмакраты”, якую ўзначальвае прэзыдэнт Саакашвілі. Яна атрымала каля 75 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. Пасьля падліку 20 адсоткаў бюлетэняў ніводная з іншых 15 партыяў ці кааліцыяў не здолела перайсьці 7-адсоткавы бар’ер. Замежныя назіральнікі станоўча ацанілі ход учарашніх парлямэнцкіх выбараў у Грузіі, адзначыўшы істотны прагрэс ў параўнаньні з леташнімі выбарамі, якія прывялі да адстаўкі Эдуарда Шэварнадзэ. На учорашніх парлямэнцкіх выбарах былі запоўненыя 150 месцаў з 235-ці. Астатнія 85 мандатаў былі прызнаныя сапраўднымі пасьля леташніх восеньскіх выбараў, вынікі якіх тагачасная апазыцыя запатрабавала перагледзіць.
XS
SM
MD
LG