ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Белым доме прэзыдэнт ЗША Джордж Буш правядзе цырымонію ў гонар афіцыйнага далучэньня да НАТО сямі краінаў. Ва ўрачыстасьці возьмуць удзел прэм’ер-міністры Баўгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Румыніі, Славаччыны і Славеніі, а таксама прэм’еры Альбаніі, Харватыі і Македоніі, якія прэтэндуюць на далучэньне да НАТО. 2 красавіка сьцягі 7 краінаў будуць узьнятыя ля штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі.