Парыж. Сёньня ў Францыі прайшоў другі тур мясцовых выбарах, у якіх перамаглі прадстаўнікі левых партыяў. Паводле папярэдніх дадзеных, сацыялісты, камуністы і зялёныя набралі каля 50 адсоткаў галасоў. За кіруючую правацэнтрысцкую партыю галасавалі меньш чым 38 адсоткаў выбаршчыкаў. Ультраправы Нацыянальны Фронт атрымаў 12 адсоткаў галасоў. Гэтыя выбары разглядаліся як галасаваньне аб даверу кіруючаму ўраду Жан-Пьера Раффарэна.Шмат якія французы выказваюць незадаволенасьць эканамічнай і сацыяльнай палітыкай ўраду.