Тэгеран. Інспэктары МАГАТЭ – міжнароднага агенцтва ў справах ядзернай энэргіі – аднавілі дзейнасьць у Іране і наведалі ядзерны аб’ект у Натанзе, дзе можа вырабляцца ўзбагачаны ўран. Два тыдні таму Тэгеран адклаў інспэкцыі – пасьля таго, як МАГАТЭ скрытыкавала Іран за нежаданьне прадаставіць інфармацыю пра ядзерную праграму. Іран заявіў, што яшчэ летась спыніў вырад ўзбагачанага ўрану.