Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:24 ]  Нарада кіраўнікоў МЗС арабскіх краінаў у Тунісе

ТУНІС. Сёньня тут адбылася нарада міністраў замежных справаў арабскіх краінаў. Яны абмяркоўвалі плян аднаўленьня мірнага працэсу ў ізраільска-палестынскім канфлікце. Аднак прадстаўнікі Палестынскай аўтаноміі, Сіпыі і Лібану заявілі, што пасьля забойства лідэра палестынскай групоўкі “Хамас” шэйха Ясіна мірныя ініцыятывы несвоечасовыя і пакінулі нараду. Другой тэмай нарады стала персьпэктыва дэмакратычных рэформаў у рэгіёне. Сябры Лігі арабскіх дзяржаваў рыхтуюць адказ прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу, які заклікае да дэмакратызацыі Блізкага Ўсходу.
XS
SM
MD
LG