БАТУМІ У Аджарыі на час правядзеньня выбараў у парлямэнт Грузіі адменанае надзвычайнае становішча. Выбары адбудуцца заўтра. У панядзелак надзвычайнае становішча ў аўтаноміі будзе адноўленае. Паводле лідэра Аджарыі Аслана Абашыдзэ поўная адмена надзвычайнага становішча магчымае толькі тады, калі рэспубліцы ня будзе пагражаць узброенае ўварваньне.