Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:10 ]  Інспэктары МАГАТЭ вяртаюцца ў Іран


Інспэктары МАГАТЭ сёньня прыбылі ў Іран дзеля праверкі атамных праектаў гэтай краіны. ЗША падазраюць, што Іран сакрэтна выконвае праграму па стварэньні ядзернай зброі. Прыезд інспэктараў ААН два тыдні таму быў адкладзены з-за пазыцыі Тэгерана, які ўрэшце быў вымушаны падпарадкавацца ціску міжнароднай супольнасьці, якая крытыкавала Іран за адмаўленьне ад супрацоўніцтва з інспэкцыяй. Інспэктары перш за ўсё сканцэнтруюць сваю ўвагу на працы завода па ўзбагачэньні урану ў горадзе Натанц і Ядзерным тэхналягічным цэнтры ў Ісфахане. Сёньня іранскія ўлады паведамілі пра запуск цэнтра ў Ісфахане, які пераўтварае уранавую руду ў газ, патрэбны для ўзбагачэньня урану.
XS
SM
MD
LG