Падразьдзяленьні пакістанскай арміі паранілі Тахіра Юлдаша, лідэра узбэцкай групоўкі Ісламскага руху Узбэкістану, зьвязанага з Аль- Каідай. Аднак захапіць яго не ўдалося. Акрамя таго, сёньня пакістанцы знайшлі целы васьмі сваіх палонных салдат, закатаваных баевікамі Аль-Каіды. Гэта адбылося ля горада Вана ў правінцыі Паўдзённы Вазірыстан, дзе апошнім часам адбываюцца інтэнсіўныя баі пакістанскага войска з баевікамі Аль-Каіды і іх саюзьнікамі з мясцовых плямён.
Месца знаходжаньня іншай групы з 14 пакістанскіх салдат, палоненых Аль-Каідай, застаецца невядомым.
Пакістанскі ўрад учора вырашыў накіраваць дадатковыя вайсковыя сілы ў Паўдзённы Вазірыстан. Амэрыканскі вайсковы кантынгент у Аўганістане таксама мае намер ўзмацніць свае пошукавыя апэрацыі супраць рэшткаў Аль-Каіды на пакістана–аўганскай мяжы.