МАДРЫД: Будучы прэмэер Гішпаніі Хозэ Запатэра заявіў, што барацьба з тэрарызмам будзе адным зь ягоных галоўных прырытэтаў. Гэтым самым ён адхіліў абвінавачаньні на свой адрас ў тым, што ягоная выбарчая перамога пасьля тэрактаў у Мадрыдзе, была роўназнчная саступкам тэрарыстам. Прамаўляючы на мітынгу сацыялістычнай партыі Запатэра адзначыў, што Гішпанія пераможа ў барацьбе з тэрарызмам:
“ Мой асноўны прыярытэт, гэта барацьба з тэрарызмам ва ўсіх яе на формах. Тэрор мусіць ведаць, што мы выступім супраць яго, і што аб’яднаныя мы яго пераможам. Мала ў чым я гэтак як цяпер упэўнены, што прамаўляю ад імя ўсіх гішпанцаў”.
Запатэра адзначыў, што непрыгожа абвінавачваць гішпанцаў у саступцы тэрарыстам толькі таму, што тры дні пасьля тэрактаў 11 сакавіка яны на выбарах аддалі перавагу сацыялістам. Таксама Злучаныя Штаты крытыкуюць Мадрыд за тое, што Гішпагія гатовая вывесьці свой кантынгент з Іраку, калі да канца чэрвеня каньроль над краінай не пяройме ААН.