Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:59 ]  Вета ЗША на антыізраільскую рэзалюцыю ў ААН

Злучаныя Штаты наклалі вета на рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН з асуджэньнем Ізраілю за забойства лідэра палестынскага экстрэмісцкага руху “Хамас” шэйха Ахмэда Ясіна. Рэзалюцыя была прапанаваная Алжырам – адзінай арабскай краінай з 15 сябраў Рады бясьпекі. Прадстаўнікі ЗША патлумачылі сваё вета тым, што праект рэзалюцыі ня ўтрымліваў асуджэньне “Хамасу” за забойства соцень ізраільцаў пад час тэрарыстычных замахаў цягам апошніх гадоў. 11 краінаў, уключна з Расеяй, Францыяй і Гішпаніяй, падтрымалі рэзалюцыю, Вялікабрытанія, Нямеччына і Румынія – устрымаліся, супраць былі толькі ЗША.
XS
SM
MD
LG