Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:57 ]  Канстытуцыю Эўразьвязу падрыхтуюць да 17 чэрвеня


На саміце краінаў Эўразьвязу прынятае рашэньне аднавіць перамовы наконт будучай Канстытуцыі Зьвязу, які будзе неўзабаве налічваць 25 сябраў. Перамовы на конт тэксту праекту Канстытуцыі павінны скончыцца да 17 чэрвеня, вырашылі кіраўнікі краінаў Зьвязу. Раней у Эўразьвязе не змаглі дамовіцца пра тэкст праекта з-за пазыцыі Польшчы і Гішпаніі, якія запатрабавалі сабе болей галасоў у будучай Радзе Эўразьвязу. Учора на саміце быў таксама прызначаны кіраўнік новага ведамства ў пытаньнях бясьпекі, які будзе каардынаваць дзейнасьць антытэрарыстычных службаў. Ім стаў Гійс дэ Врыес з Нідэрляндаў. Сёньня саміт завершыць сваю працу.
XS
SM
MD
LG