Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Тоні Блэр накіроўваецца ў Лібію


Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр сёньня павінен прыбыць у Лібію для перамоваў з прэзыдэнтам Муамарам Кадафі. Візыт кіраўніка ўраду Вялікай Брытаніі ў Лібію адбудзецца ўпершыню пасьля другой сусьветнай вайны. Візыт адзначае паляпшэньне а ў адносінах Лібіі з Захадам пасьля яе рашэньня, абвешчанага ў мінулым сьнежні, пра адмову ад праграмаў стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Гэтаму рашэньню папярэднічалі сакрэтныя перамовы паміж лібійскім кіраўніцтвам і ЗША ды Вялікабрытаніяй. Учора памочнік дзяржсакратара ЗША Уільям Бёрнс сустракаўся з прэзыдэнтам Кадафі. Падобных перамоваў не было з 1980 года. Бёрнс перадаў Кадафі ліст ад прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, які вітаў адмаўленьне Лібіі ад зброі масавага зьнішчэньня як крок да паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў.
XS
SM
MD
LG