Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:24 ]  МАГАТЭ завершыла інспэкцыі ў Лібіі


КАІР. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі практычна завершыла інспэкцыі ў Лібіі – паведаміў сёньня яго кіраўнік Махамэд Эль-Барадэй. Аднак, на думку кіраўніка МАГАТЭ, агенцтва чакае яшчэ шмат працы ў Іране. Эль-Барадэй выказаў пэўны аптымізм адносна супрацоўніцтва з уладамі Ірану. Ён таксама сказаў, што асабіста наведае Тэгеран на пачатку красавіка, каб падтрымаць улады краіны ў іх гатовасьці супрацоўнічаць з МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG