НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН заклікала ўсе ірацкія палітычныя сілы супрацоўнічаць з групай міжнародных экспэртаў на чале з Лагдарам Брахімі. Экспэрты павінны дапамагчы ў распрацоўцы плянаў для пераходнага ірацкага ўраду, які мае распачаць выкананьне сваіх абавязкаў пасьля 30 чэрвеня. Будзе таксама ажыцьцяўляцца дапамога ў падрыхтоўцы закону аб выбарах.