БАГДАД. У Іраку на поўдзень ад Багдаду ў аўторак былі забітыя дзевяць курсантаў паліцыі. Паводле паведамленьня ўладаў, іхны аўтобус быў абстрэляны недалёка ад гораду Хіла. У той жа дзень у горадзе Кіркук былі забітыя два ірацкіх паліцыянты, яшчэ двое параненыя. На поўначы краіны, у горадзе Масуле зь мінамётаў была абстраляная вайсковая база. Забітыя два іракцы, шэсьць чалавек параненыя.