Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:21 ]  Вынесены вырак забойцу Анны Лінд


Стакгольм. Міхайлу Міхайлавічу, забойцу міністра замежных спраў Швэцыі Анны Лінд, вынесены прысуд -- ён пакараны пажыцьцёвым зьняволеньнем. 27-летні Міхайлавіч, сын сэрбскіх эмігрантаў, забіў Анну Лінд у адной з крамаў швэдзкай сталіцы летась 10 сьнежня. Лекары прызналі яго псыхічна здаровым. Пажыцьцёвае зьняволеньне – максымальная мера пакараньня ў Швэцыі. Перагляд прысуду Міхайлавічу можа адбыцца не раней як праз дзесяць гадоў.
XS
SM
MD
LG