Сын лібійскага лідэра Муамара Кадафі паведаміў, што ў бліжэйшы чацьвер у Лібіі чакаецца прыезд прэм’ера Вялікабрытаніі Тоні Блэра.
Саіфа аль Іслама Кадафі сёньня цытуюць катарскія газэты.
Пацьвярджэньня з Лёндана ці Трыпалі гэтай інфармацыі пакуль няма.
Апошнім часам адносіны Лібіі з краінамі Захаду палепшыліся ў сувязі з выкананьнем ёю плянаў раззбраеньня.