ЗША плянуюць прапанаваць рэзалюцыю з асуджэньнем сытуацыі з выкананьне правоў чалавека ў Кітаі.
Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Рычард Баўчэр сказаў, што цяпер ЗША шукаюць падтрымкі ў гэтым пытаньні з боку эўрапейскіх і іншых краінаў, якія бяруць удзел у паседжаньні камісіі ААН па правах чалавека ў Жэневе.
Галоўная мэта рэзалюцыі – заклікаць Кітай зрабіць канкрэтныя крокі з мэтай выкананьня сваіх абавязацельстваў па абароне правоў чалавека і фундамэнтальных свабод кітайскіх грамадзянаў, спыненьне арыштаў дэмакратычных актывістаў, удзельнікаў рабочага руху і дысідэнтаў, сказаў Баўчэр.