Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Эўразьвяз рыхтуецца да чарговага саміту


Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу сёньня правядуць у сталіцы Бэльгіі перамовы наконт узмацненьня захадаў па барацьбе з тэрарызмам у сувязі з апошнімі тэрактамі ў Мадрыдзе. Сустрэча папярэднічае саміту кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу, якія пачнецца ў чацьвер у Брусэлі. Тэма тэрарызму на ім будзе адной з важнейшых Акрамя таго на саміце будуць разглядаць праект Канстытуцыі Зьвязу. Міністры юстыцыі і унутраных спарваў краінаў Эўразьвязу у мінулую пятніцу пагадзіліся стварыць пасаду антытэрарыстычнага каардынатара Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG