Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:05 ]  Аятала Ас-Сістані будзе байкатаваць дэлегацыю ААН


Духоўны лідэр ірацкіх шыітаў аятала Алі Ас-Сістані заклікаў ААН не зацьвярджаць нядаўна ўхваленую Кіроўнай радай Іраку пераходную Канстытуцыі, бо, паводле ягоных словаў, яна можа прывесьці да развалу Іраку. Канстытуцыя недзеяздольная, бо прадугледжвае стварэньне прэзыдэнцкай рады з трох чалавек -- прадстаўнікоў сунітаў, курдаў і шыітаў, якія павінны прымаць адзінадушныя рашэньні, што немагчыма,-- лічыць Ас-Сістані. Аятала таксама зазначыў, што будзе байкатаваць дэлегацыю ААН, якая неўзабаве прыедзе ў Ірак, каб дапамагчы стварыць пераходны ўрад.
XS
SM
MD
LG