ГЭРАТ: Міністр авіяцыі Афганістану быў забіты сёньня ў горадзе Гэрат у заходняй частцы Афганістану. Заходнія агенцтвы паведамілі, што Садык Махамад Мірвайс быў застрэлены ў сваім аўтамабілі з засады. Ён зьяўляецца сынам губэрнатара правінцыі Гэрат Ісмаіла Хана. Пра падрабязнасьці замуху пакуль нічога болей не вядома.