Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:30 ]  Колін Паўэл наведаў Кувэйт і Савудаўскую Арабію


КУВЭЙТ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл, які знаходзіцца ў паездцы па Блізкаму Ўсходу, заявіў, што Вашынгтон не навязвае дэмакратычных рэформаў краінам рэгіёну. Паводле Паўэла, дэмакратызацыя павінна стаць натуральным вынікам разьвіцьця гэтых краінаў. Амэрыканскі дзяржсакратар сёньня наведаў Кувэйт. Учора ён абмеркаваў з кіраўніцтвам Савудаўскай Арабіі праблемы, зьвязаныя з нядаўнімі арыштамі прыхільнікаў рэформаў у каралеўстве. Паўэл выказаў задавальненьне, што савудаўскія ўлады ўжо вызвалілі шэраг зьняволеных.
XS
SM
MD
LG