НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН заклікала тэрмінова пакласьці канец гвалту ў Косаве. З прычыны пагаршэньня сытуацыі супрацоўнікі ААН эвакуяваныя з гораду Косаўска Мітровіца, дзе разгарнуліся асноўныя сутычкі. Паводле дадзеных міратворцаў НАТО, за апошні тыдзень у правінцыі загінуў найменей 31 чалавек, каля паўтысячы параненыя.