БАГДАД. Два амэрыканскіх жаўнеры былі забітыя і яшчэ двое параненыя ў сутычцы з аўганскімі баевікамі ў цэнтры краіны. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што пяць ісьлямістаў былі таксама ўчора забітыя ў перастрэлцы ў правінцыі Ўрузган. Войскі ЗША вядуць шырокамаштабную апэрацыю супраць рэшткаў “Аль-Кайды” і Талібану.