Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Новыя выбухі ў Багдадзе

Сёньня увечары былі атакаваныя яшчэ два атэлі ў сталіцы Іраку. Пакуль няма паведамленьня пра ахвяры ад гэтых выбухаў. У гэтых гатэлях жывуць рабочыя, што працуюць паводле кантрактаў з амэрыканскай адміністрацыяй. Учора выбухам быў разбураны багдадзкі гатэль “Mount Lebanon”. 7 чалавек загінулі, 35 - параненыя. Сёньня ў іншым замаху ў горадзе Бакуба на поўнач ад Багдаду загінулі тры ірацкія журналісты. Паводле амэрыканскага камандаваньня, два амэрыканскія салдаты загінулі сёньня каля багдадзкага аэрапорту ў выніку мінамётнага абстрэлу. У Басры на поўдні Іраку ў выніку бомбавага замаху загінулі двое чалавек.
XS
SM
MD
LG