Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў аб правільнасьці свайго леташняга рашэньня адхіліць ад улады прэзыдэнта Ірака Хусэйна.
"Год таму Ірак кіраваўся паводле капрызаў аднаго жорсткага чалавека. Цяпер Ірак мае новую пераходную Канстытуцыю, якая гарантуе асноўныя правы і свабоды – свабоду рэлігіі, таемнага галасаваньня паводле закону. І гэтыя гістарычныя перамены сталіся паведамленьнем для ўсяго рэгіёна ад Дамаска да Тэгерана, што свабода – гэта будучыня кожнай нацыі”.
Джордж Буш зазначыў, што ЗША застаюцца ў стане вайны з міжнародным тэрарызмам.
Гэтая заява прымеркаваная да першай гадавіны пачатку ірацкай вайны, якая будзе адзначацца ў суботу.