Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:45 ]  Сёньня ў поўнач Грузія здымае блякаду Аджарыі

БАТУМІ: Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паведаміў, што ён загадаў зьняць блякаду аўтаномнай рэспублікі Аджарыя. "Блякады ніколі не было. Былі абмежаваньні. Яны сёньня ў поўнач будуць зьнятыя, паколькі былі ўсе вырашаныя ўсе пытаньні, якія прывялі да тых непаразуменьняў, я не сказаў бы, што канфлікту, што ўзьніклі за гэтыя дні, , паміж мясцовым кіраўніцтвам і грузінскім урадам". Аб гэтым Саакашвілі заявіў тры гадзіны пасьля перамоваў з лідэрам Аджарыі Асланам Абашыдзэ. Грузія ўвяла блякаду Батумі тры дні таму пасьля таго, як сілы бясьпекі Аджарыі не дазволілі грузінскаму прэзыдэнту наведаць Батумі ў рамках перадвыбарчай кампаніі. Парялменцкія выбары ў Грузіі заплянаваныя на 31 сакавіка.
XS
SM
MD
LG