ВАШЫНГТОН.Іран зараз у поўнай ступені супрацоўнічае зь Міжнародным агенцтвам у атамнай энэргіі, -- лічыць кіраўнік МАГАТЭ Махамэд Эль-Барадэй. Ён заявіў пра гэта пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, які, паводле Эль-Барадэя, выказаў занепакоенасьць ядзернымі праграмамі Ірану.