Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:44 ]  Чарговы выбух у Багдадзе. 27 ахвяраў


У цэнтры ірацкай сталіцы адбыўся выбух, у выніку якога быў пашкоджаны Mount Lebanon Hotel, суседнія будынкі і аўтамабілі. Паведамляецца, што 27 чалавек забіта і 45 -- паранена. Ёсьць засьцярогі, што ў полымі атэля застаюцца яшчэ людзі. У гатэлі жылі пераважна іракцы і арабы. Пакуль невядома, хто адказны за выбух. Выбух адбыўся нягледзячы на падвышаныя захады бясьпекі, прымеркаваныя да першай гадавіны пачатку ірацкай вайны, якая будзе адзначацца ў суботу.
XS
SM
MD
LG