Новаабраны прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёньня сустрэўся з украінскім лідэрам Леанідам Кучмам.
Леанід Кучма паведаміў, што ён накіраваў на ратыфікацыю ў парлямэнт Дамову пра адзіную эканамічную прастору, у якую уваходзяць Беларусь, Расея, Казахстан і Украіна, а таксама расейска-украінскае пагадненьне наконт Азоўскага мора.