ІСЛАМАБАД Пакістанскі спэцназ працягвае апэрацыі супраць талібаў і аль-кайдаўцаў у памежных з Афганістанам раёнах. Учора ў баёх загінулі 15 пакістанскіх салдатаў і 24 баевікі. Па другі бок мяжы ў Афганістане аналягічную апэрацыю пад назваю “Бура ў гарох” праводзяць амэрыканскія вайскоўцы.
Сёньня ў Ісламабад прыехаў дзяржсактарар ЗША Колін Паўэл. Тэмы яго перамоваў з прэзідэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушшарафам – змаганьне з тэрарызмам і праблемы нераспаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня.