Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:42 ]  Больш за 20 ахвяраў выбуху газу ў Архангельску


АРХАНГЕЛЬСК: У выніку выбуху газу ў жыльлёвым будынку ў Архангельску загінулі больш як 20 чалавек. Прадстаўнік Міністэрства Надзвычайных сытуацыяў Ігар Аўтушка паведаміў, што паводле паліцыі, выбук адбыўся пасьля таго, як двое бяздомных укралі элемэнт газаправоду выраблены з каляровага металу. Паводле намесьніка міністра надзвычайных сытуацыяў Юрыя Вараб’ёва, дагэтуль ўдалося выратаваць 24 чалавекі, і зараз вядуцца пошукі тых, хто перажыў выбух. Мяркуецца, што пад руінамі 9-павярховага будынку яшчэ знаходзяцца 20 чалавек. Мэр Архангельска Алег Нілоў пагадзіўся з тым, што выбух быў выкліканы уцечкай газу, аднак ён ня выключыў магчымасьць тэракту.
XS
SM
MD
LG