Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  23 афганцы вярнуліся ў Афганістан з Гуантанама


КАБУЛ: Дваццаць тры афганцы вызваленыя з амэрыканскай базы Гуантанама, вярнуліся ў Афганістан. Прадстаўнік Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа пацьвердзіў, што афганцы знаходзяцца ў сядзібе арганізацыі Ў Кабулі, і ў хуткім часе яны вернуцца ў свае дамы. Амэрыканскія прадстаўнікі паведамілі, што рашэньне аб вызваленьні вязьняў прыймалася з улікам таго, ці чалавек можа выявіць нейкую важную інфармацыю, і ці ён можа быць небясьпечны ў будучыні. Дагэтуль, з амэрыканскай базы на Кубе вызвалена 120 затрыманых, аднак 600 чалавек яшчэ знаходзяцца за кратамі.
XS
SM
MD
LG