ТБІЛІСІ. Грузія ўводзіць эканамічную блякаду Аджарыі. У прыватнасьці, не падаецца нафта на тэрміналы порту Батумі. Акрамя таго, Грузія замарозіла рахункі аджарскага ўраду. Таксама для грузавых перавозак зачыненая паветраная прастора над Аджарыяй і аджарская частка мяжы. ЗША і Расея заклікалі прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ўстрымацца ад выкарыстаньні сілы дзеля разьвязаньня канфлікту.