АРХАНГЕЛЬСК. У расейскім горадзе Архангельску ў выніку выбуху газу ў дзевяціпавярховым жылым доме загінулі найменей тры чалавекі. Восем чалавек параненыя. Выбух адбыўся каля трэцяй гадзіны начы. Паводле прадстаўнікоў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі, пад руінамі могуць знаходзіцца каля 75 чалавек.