Джуліян Піл Йейтс, галава сумеснай місіі Рады Эўропы і АБСЭ,кіраўнік эўрапейскіх назіральнікаў сёньня скрытыкаваў правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў ў Расеі, адзначыўшы тэндэнцыйнае асьвятленьне выбарчай кампаніі падкантрольнымі дзяржаве медыямі.
У сваю чаргу кіраўнік місіі назіральнікаў ад краінаў СНД Юры Яраў заявіў, што лічыць прэзыдэнцкія выбары свабоднымі, чэснымі і справядлівымі.
На выбарах перамог Уладзімер Пуцін, за якога прагаласавалі звыш 71 працэнта выбаршчыкаў.