Арабскія тэрарысты рыхтавалі сэрыю тэрактаў у Польшчы яшчэ да выбухаў 11 сакавіка ў Мадрыдзе,-- паведаміла газэта “Жычэ Варшавы”. У сьнежні мінулага года польскія памежнікі затрымалі некалькіх іншаземцаў арабскага паходжаньня, якія рыхтаваліся ўчыніць выбухі ў Варшаўскім аэрапорце і на чыгуначным вакзале ў Гданьску.
Кіраўнік польскага агенцтва выведкі Збігнэў Семянткоўскі заявіў, што Польшча можа стаць мішэньню для тэрарыстычных атакаў. Семянткоўскі заклікаў палякаў быць пільнымі, адзначыўшы, што пакуль ані большасьць насельніцтва, ані спэцслужбы дастаткова не гатовыя да магчымых нападаў.
Кіраўнік агенцтва выведкі паведаміў, што ў краіне будуць узмоцненыя захады бясьпекі, асабліва на межах, у аэрапортах і чыгуначных станцыях.