БЭРЛІН
Кіраўніцтва Нямеччыны заклікала да неадкладнай сустрэчы міністраў унутраных справаў Эўразьвязу ў сьвятле усё большых доказаў, што выбухі ў чацьвер у Мадрыдзе былі ўчыненыя іслямскімі экстрэмістамі. Міністр унутраных справаў Нямеччыны Ота Шылі заявіў, што Бэрлін папросіць Ірляндыю, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, правесьці такую сустрэчу з мэтай выпрацаваць адзіны эўрапейскі падыход. Паводле Шылі, калі будзе даказана, што выбухі ў Мадрыдзе зробленыя іслямістамі, гэта азначае, што іслямскі тэрарызм у Эўропе “пераходзіць у новую якасьць”.