Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:02 ]  У Сэуле прайшлі дэманстрацыі прыхільнікаў прэзыдэнта


30 тысяч карэйцаў выйшлі на вуліцы сталіцы краіны, каб выказаць сваю нязгоду з пачаткам працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Но Му Хэна. Апазыцыя абвінавачвае яго ў некампэтэнтнасьці і парушэньні свайго нэўтральнага статуса шляхам падтрымкі праўрадавай партыі на парлямэнцкіх выбарах, што пройдуць у красавіку. Прыхільнікі прэзыдэнта патрабуюць адмены рашэньня парлямэнта краіны, які ўчора абвесьціў пра імпічмэнт Но Му Хэна. Дзейны прэзыдэнт Карэі прэм’ер Го Кун загадаў узброеным сілам краіны захоўваць пільнасьць і спакой. Сёньня Го Кун сустрэўся з прадстаўніком ураду ЗША Томам Рыджам, які заклікаў карэйскія ўлады захоўваць стабільнасьць ў краіне. Справа аб імпічмэнце перададзеная ў Канстытуцыйны суд краіны, які мае 6 месяцаў на ухваленьне альбо скасаваньне рашэньня парлямэнта.
XS
SM
MD
LG