Туркмэнскія ўлады сёньня ноччу вызвалілі карэспандэнта радыё Свабода Ашыгуры Байрыева, аднак крымінальная справа, заведзеная супраць яго, не спыненая, і ён мусіць заставацца ў Ашгабадзе пад падпіскай аб нявыездзе.
Раней у гэтым месяцы туркмэнскія ўлады вызвалілі іншага карэспандэнта Радыё Свабода пісьменьніка Рахіма Есэнава.